Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Камітэта дзяржаўнай бяспекі Дзмітрый ПАБЯРЖЫН. «У дзяржаве існуе адзіны падыход у расследаванні фінансавых злачынстваў незалежна ад асобы, — сказаў ён. — Калі падазраваны віну прызнаў і кампенсаваў шкоду, то адпадае неабходнасць яго далейшага ўтрымання пад вартай. Усе рашэнні па гэтай крымінальнай справе прыняты ў строгай адпаведнасці з артыкулам 88-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі «Вызваленне ад крымінальнай адказнасці ў сувязі з добраахвотным пакрыццём прычыненай шкоды, выплаты даходу, атрыманага злачынным шляхам».
Кіраўнік кампаніі «Трайпл» Юрый Чыж, якога падазравалі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры, быў затрыманы ў мінулым сакавіку пры спробе збегчы з Беларусі. Яго аўтамабіль, па словах старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка, рухаўся з хуткасцю 220 км/г у бок літоўскай мяжы, а потым выехаў на Брэсцкую шашу. У той жа час у аэрапорце напярэдадні вылету з Беларусі затрымалі яшчэ аднаго бізнесмена, дырэктара кампаніі «Сервалюкс» Яўгена Баскіна, які пазней таксама кампенсаваў страты і быў адпушчаны з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе.
Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yaraslau-lyskavec
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:lyskavets@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/yuryy-chyzh
[5] https://zviazda.by/be/tags/siza-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-pabyarzhyn
[7] https://zviazda.by/be/tags/traypl