«Добры дзень, шаноўная «Звязда», — піша Марына Лазіцкая з Маларыты, што ў Брэсцкай вобласці. — На фота — наша любімая дачушка Яначка. Ёй тры гады. Малечы вельмі падабаюцца рулоны саломы. Яна іх называе «мячыкі». А асабліва ёй даспадобы цікавыя фігуркі з гэтых рулонаў на палях сельгасарганізацый».
Шаноўныя мамы і таты, бабулі і дзядулі! Шчыра запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе «Беларусікі». Дасылайце здымкі вашых дачушак і сыночкаў, унучкаў і ўнучачак, а можа нават і праўнукаў (з невялічкім, 4-5 сказаў, аповедам пра фота) на адрас «Звязды» [2]. Але адна ўмова — каб, зірнуўшы на фота, адразу ж было зразумела, што гэта «беларусік». Арыгінальнасць і творчы падыход вітаецца! Аднаго з беларусікаў, якога мы ўбачым на здымках, чакае прыз.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] mailto:nadzieja@zviazda.by
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarusiki-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/fotakonkurs
[5] https://zviazda.by/be/tags/syameynaya-gazeta