Уладальніца крамы ў брытанскім горадзе Кінгстан-эпан-Хал збянтэжыла рабаўніка, які ўварваўся да яе з 18-сантыметровым нажом, піша The Telegraph [5].
Паводле слоў Карамжыт Санга, яна сядзела за прылаўкам, папіваючы чай, калі ў памяшканне ўвайшоў узброены мужчына. «Ён загадаў мне аддаць яму ўсе грошы, але я была спакойная. Я адказала, што п'ю чай», — расказала жанчына. Пасля таго як зламыснік зноў запатрабаваў перадаць яму наяўнасць, жанчына сказала: «Добра». Затым яна дастала свой нож і пачала размахваць ім перад тварам рабаўніка. «Я не хацела прычыніць яму боль, але гэтага было дастаткова, каб яго напалохаць. Ён пачаў трэсціся, а затым уцёк», — сказала Санга.
Паліцыя неўзабаве злавіла падазраванага. Ім аказаўся мясцовы жыхар Сцюарт Глісан. Гарадскі суд прызнаў яго вінаватым у спробе рабавання, нашэнні халоднай зброі і захоўванні фальшывых купюр, прысудзіўшы да пяці гадоў турмы.
Іван КУПАРВАС
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[4] https://zviazda.by/be/teletydzen
[5] http://www.telegraph.co.uk/
[6] https://zviazda.by/be/tags/rabaunik
[7] https://zviazda.by/be/tags/krama
[8] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen