Як паведамiлi ў прэс-службе Полацкага райвыканкама, арганiзатары пачалi прымаць заяўкi ад майстроў з пачатку года.
Ужо пацвердзiлi свой удзел у творчай iмпрэзе рукадзельнiцы з Беларусi, Расii, Германii, Латвii, Лiтвы (у тым лiку ўпершыню — людзi з абмежаванымi магчымасцямi). Некаторыя ўжо выслалi не толькi заяўкi, але i гатовыя работы — цяпер iх больш за 100. Шырокай публiцы шэдэўры шыцця з абрэзкаў будуць прадстаўленыя з 15 кастрычнiка. А падвядзенне вынiкаў конкурсу са спадарожнай праграмай мерапрыемстваў адбудзецца 10 лiстапада ў Цэнтры рамёстваў i нацыянальных культур. Конкурсныя работы выконваюцца асобнымi аўтарамi i калектывамi ў традыцыйных i сучасных («арт-квiлт») тэхнiках.
Конкурс праводзiцца раз у тры гады.
Канстанцiн ЛЮТКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen
[5] https://zviazda.by/be/tags/kultura
[6] https://zviazda.by/be/tags/konkurs