У Паднябеснай адзначылі дзень нараджэння вялікага кітайскага філосафа і педагога.
З гэтай нагоды ў многіх гарадах і вёсках Кітая прайшлі цырымоніі ахвярапрынашэння, паведамляе "Жэньмінь жыбаа" анлайн". [3] Дзень нараджэння Канфуцыя адзначаецца ў Кітаі як Дзень настаўніка. Урачыстая цырымонія з нагоды гэтага свята праводзіцца штогод 28 верасня.
Цікава, што дзень нараджэння вядомага мудраца адзначаецца два разы на год, прычым у розныя дні. Першая дата святкаванняў - 28 верасня па сонечным, заходнім календары. Гэты дзень таксама носіць другую назву, і больш вядомы, як Дзень нацыянальнага настаўніка ў Кітаі. Дзень нараджэнне мудраца таксама адзначаюць па месяцовым кітайскім календары і дзень гэты прыпадае на 27-е месяцовыя суткі 8-га месяца календара (у перыяд з канца верасня аж да пачатку лістапада).
Старажытны філосаф аказаў велізарны ўплыў на светапогляд усёй кітайскай цывілізацыі. Канфуцыянская мараль мае на ўвазе самавыхаванне, якое базуецца на пяці дабрадзейных справах: дабрасардэчнасці, справядлівасці, праматы, мудрасці і лаяльнасці.
Кітайскія музыка, танцы і адзенні зліваюцца ў пышных цырымоніях, якія праводзяцца ранняй раніцай у храмах Канфуцыя па ўсёй краіне. Урачыстасці ў гонар дня нараджэння Канфуцыя ўключаюць рытуальныя памінальныя абрады. Гэта вельмі прыгожыя і ўрачыстыя відовішчы, у якіх прымаюць удзел музыканты і танцоры. Пад гукі старадаўніх музычных інструментаў запальваюцца шматлікія курыльныя палачкі, а мелодыі апяваюць заслугі паважанага Настаўніка.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://www.russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya