На гэтым тыдні ў Мінску завяршыліся кастынгі новага маштабнага тэлевізійнага конкурсу «Талент краіны», зладжанага Спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, тэлеканалам АНТ і Беларускай акадэміяй музыкі.
Да ўдзелу запрашаліся юнакі і дзяўчаты ва ўзросце ад 5 да 15 гадоў. Журы правяло папярэдні адбор кандыдатаў па чатырох кірунках: вакал, харэаграфія, інструментальнае майстэрства і арыгінальны жанр. Як зазначыла кіраўнік дырэкцыі спецпраектаў тэлеканала АНТ Анжаліка Мікульская, на кастынгі было зарэгістравана больш за дзве тысячы заяў. Большасць юных артыстаў выбралі спевы. Менш за ўсё ўдзельнікаў аказалася ў арыгінальным жанры, затое многія з іх паказвалі без перабольшання цуды — некаторымі выхаванцамі цыркавых студый зацікавіліся прафесіяналы Белдзяржцырка...
Неўзабаве 48 шчасліўчыкаў, якія прайшлі адбор, пачнуць рыхтавацца да конкурсу. У тэлеэфір «Талент краіны» выйдзе ў лістападзе-снежні.
Вікторыя ЗАХАРАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/muzyka
[3] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[4] https://zviazda.by/be/teletydzen
[5] https://zviazda.by/be/tags/telekonkurs-talent-krainy
[6] https://zviazda.by/be/tags/muzyka
[7] https://zviazda.by/be/tags/vakal
[8] https://zviazda.by/be/tags/hareagrafiya
[9] https://zviazda.by/be/tags/instrumentalnae-maysterstva
[10] https://zviazda.by/be/tags/ant
[11] https://zviazda.by/be/tags/anzhalika-mikulskaya
[12] https://zviazda.by/be/tags/kastyng
[13] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen