Гандлёвыя арганізацыі Мінска ў кастрычніку правядуць для пакупнікоў акцыі «Дні скідак» на нехарчовыя тавары, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.
- Так, ЦУМ «Мінск» 8 і 22 кастрычніка прапануе пакупнікам набыць тавары са зніжкай 17 працэнтаў.
- Зніжка ў 20 працэнтаў ва ўнівермагу «Беларусь» будзе дзейнічаць 4, 11, 12, 18, 25, 29 кастрычніка.
- Танней на такую ж суму можна будзе набыць нехарчовыя тавары 13 і 27 кастрычніка ў ГУМе.
- Таксама 20-працэнтная зніжка будзе дзейнічаць 5, 12, 19 і 26 кастрычніка ў гандлёвым доме «На Нямізе».
- Танней на 15 працэнтаў будуць тавары ў «Кірмашы» 5, 12, 19 і 26 кастрычніка.
- Крамы гандлёвага цэнтра «Сталіца» 8 і 22 кастрычніка прапануюць зніжкі ад 5 да 50 працэнтаў.
- Акрамя таго, «Бліскавіца» 2 кастрычніка будзе гандляваць са зніжкай 15 працэнтаў, крамы «Дамалюкс» 8 і 22 кастрычніка — 15 працэнтаў, «Старт-Х» 5, 12, 19 і 26 кастрычніка — таксама 15 працэнтаў.
- Гандлёвае прадпрыемства «Паўночніца» 12, 20 і 26 кастрычніка аб'яўляе зніжкі 15 працэнтаў на асобныя групы прамтавараў.
- «1000 дробязяў» 6, 13, 20 і 27 кастрычніка прапануе зніжку 15 працэнтаў на ўсе тавары, акрамя газавых лічыльнікаў і пліт, «Гаспадар і Гаспадыня» 12 кастрычніка — 20 працэнтаў.
- «Вераніка» абвясціла 3—7 кастрычніка зніжку 20 працэнтаў на пледы і пакрывалы, 10—14 кастрычніка — 20 працэнтаў на спадніцы, 17—21 кастрычніка — 20 працэнтаў на шторы, 24—28 кастрычніка — 20 працэнтаў на адзенне для цяжарных.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by