Два маштабныя агульнагарадскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у найбліжэйшыя выхадныя, 8—9 кастрычніка, у сталіцы, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.
З 9 да 16 гадзін кірмаш выхаднога дня разгорнецца на пляцоўцы, якая прылягае да вялікай арэны «Чыжоўка-Арэна», дзе сельскагаспадарчую прадукцыю прадставяць прадпрыемствы Гродзенскай вобласці: Гродзенскі, Лідскі, Ваўкавыскі, Ашмянскі і Слонімскі мясакамбінаты, Лідскі малочна-кансервавы камбінат, Малочная кампанія «Наваградскія дары», Шчучынскі масласырзавод, Дзятлаўскі сыраробны завод, Гродзенская агароднінная фабрыка, фермерскія гаспадаркі, птушкафабрыкі, рыбгасы, прадпрыемствы спажывецкай кааперацыі і іншых. У гэты ж час адбудзецца агульнагарадскі сельскагаспадарчы кірмаш выхаднога дня на пляцоўцы каля Палаца спорту з удзелам прадпрыемстваў Мінска, Мінскай вобласці, Белкаапсаюза, Белвадгаса і іншых. Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і людзям з абмежаванымі магчымасцямі забяспечаць бясплатную дастаўку сельгаспрадукцыі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/selgaskirmash
[3] https://zviazda.by/be/tags/mingarvykankam
[4] https://zviazda.by/be/tags/chyzhouka-arena-1
[5] https://zviazda.by/be/tags/selgaspradukcyya