Беларуская чыгунка прызначае дадатковы дзённы поезд міжрэгіянальных ліній бізнес-класа №717/718 Гомель — Мінск з 9 кастрычніка.
Гэта зроблена з мэтай задавальнення попыту насельніцтва ў перавозках у дадзеным напрамку. Поезд Гомель — Мінск будзе курсіраваць да 4 лістапада ў дзённы час па пятніцах і нядзелях, а таксама 7 лістапада, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі. З Гомеля ён будзе адпраўляцца ў 11.00 і прыбываць у Мінск у 13.59. У зваротным напрамку поезд №718 будзе адпраўляцца ў 14.47 і прыбываць у Гомель у 18.20 з прыпынкамі ў Бабруйску ў 16.23 і Жлобіне ў 17.10.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [2]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] mailto:rs@zviazda.by
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-chygunka
[4] https://zviazda.by/be/tags/poezd
[5] https://zviazda.by/be/tags/gomel