Жыхарка Тульскай вобласці падала судовы іск на мужа, які здрадзіў ёй, і запатрабавала 500 тысяч рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды, піша Legal.Report [4].
Заяву жанчыны, імя якой не паведамляецца, разгледзіць Сувораўскі раённы суд. Расіянка паказала, што муж прызнаўся ёй у доўгай пазашлюбнай сувязі, у выніку якой у яго нарадзілася дзіця ад іншай жанчыны. Пасля гэтага мужчына расстаўся з жонкай. Як паведаміла дама, яна перанесла фізічныя і маральныя пакуты пасля таго, як даведалася пра здраду. Жанчына заявіла, што пасля гэтага ў яе пачаліся болі ў вобласці сэрца, галавакружэнне, бяссонніца. Таксама яна не можа пазбавіцца ад пачуцця трывогі і страху. У якасці доказу расіянка прадставіла даведкі з бальніцы, якія пацвердзілі яе хваробу на працягу трох месяцаў пасля сыходу мужа.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] http://legal.report/
[5] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen
[6] https://zviazda.by/be/tags/sud
[7] https://zviazda.by/be/tags/muzh
[8] https://zviazda.by/be/tags/zhonka
[9] https://zviazda.by/be/tags/zdrada