У ЗША жаданне мужчыны прапанаваць каханай руку і сэрца абярнулася канфузам.
Інцыдэнт адбыўся падчас бейсбольнага матча на адным з стадыёнаў Нью-Ёрка. Фанат каманды New York Yankees вырашыў зрабіць прапанову сваёй дзяўчыне, але ў самы адказны момант здарылася няўдача — пярсцёнак выскачыў са скрыначкі і пакаціўся. Гэты момант трапіў на відэа. На пошукі каштоўнасці кінуліся ўсе балельшчыкі, якія былі побач. На шчасце, праз літаральна пару хвілін пярсцёнак быў знойдзены, пасля чаго мужчына паўтарыў сваё пытанне, а яго любая адказала згодай пад аглушальныя авацыі стадыёна.
Іван КУПАРВАС
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[4] https://zviazda.by/be/teletydzen
[5] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen
[6] https://zviazda.by/be/tags/prapanova-ruki-i-serca