Адпаведнае афіцыйнае паведамленне з'явілася на сайце Дзяржаўнага камітэта па справах рэформаў і развіцця, адзначае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
У апавяшчэнні ўказваецца, што з 1 студзеня 2017 года аптовыя і рознічныя цэны на соль будуць вызначацца ў адпаведнасці з такімі фактарамі як кошт вытворчасці на заводах, якасць солі, рынкавы попыт і прапанова і г.д. Ва ўсіх населеных пунктах краіны павінны праводзіцца адпаведныя работы для забеспячэння своечасовай лібералізацыі рознічнай цаны на соль.
Да слова, дзяржаўны кантроль за цаной на соль дзейнічаў арыентыровачна з сёмага стагоддзя да нашай эры, гаворыцца ў паведамленні Дзяржаўнага камітэта па развіцці і рэформам КНР. Раней у красавіку Дзяржсавет КНР апублікаваў "Праект структурных рэформаў солевай галіны краіны", у якім гаварылася аб неабходнасці садзейнічаць рэформе галіны, удасканальваць сістэму існуючай манаполіі ў галіне, дазволіць вытворцам солі самастойна ўвайсці на рынак збыту, ўсталяваць крытэрыі аптовай гандлю.
Па дадзеных камітэта, зараз у Кітаі налічваецца каля 300 прадпрыемстваў, якія займаюцца вытворчасцю солі, а таксама звыш чатырох тысяч дыстрыбутараў солі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[5] https://zviazda.by/be/tags/sol
[6] https://zviazda.by/be/tags/cana
[7] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhauny-kamitet-pa-spravah-reformau-i-razviccya
[8] https://zviazda.by/be/tags/kosht