Пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю зацверджаны тарыфы на перавозкі пасажыраў, багажу і грузабагажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях.
Як патлумачылі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі, дакумент устанаўлівае павышаючы каэфіцыент 1,25 да дзеючых тарыфаў на праезд у паяздах рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній бізнес-класа, у якіх забяспечваецца павышаны ўзровень камфорту для пасажыраў (састаў абсталяваны індывідуальнымі крэсламі з рэгулюемым нахілам спінкі сядзення, тэхналогіяй бесправаднога доступу да інтэрнэту, а таксама арганізацыяй у ім продажу пасажырам прадуктаў харчавання і іншых тавараў).
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/taryfy
[5] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-chygunka