Праграма «Добрай раніцы, Беларусь!» увайшла ў чарговы тэлесезон з абнаўленнямі і сюрпрызамі для гледачоў. Сярод навінак — рубрыка «Родная мова», якая дапамагае праверыць і падцягнуць веды па беларускай мове, а таксама адмысловыя ролікі з «восеньскім» настроем і відэаблогі ў кожнага з вядучых.
У прамым эфіры вядучыя падзеляцца з гледачамі ўласным жыццёвым вопытам і свежымі ўражаннямі ад розных падзей і мерапрыемстваў, раскажуць пра свае хобі і закадравыя ўменні. Напрыклад, Яўген Перлін прысвячае свой відэаблог сацыяльным сеткам і наогул стасункам у інтэрнэце, а Вера Карэтнікава раскрые шэраг сакрэтаў смачнай хатняй выпечкі. Вольга Рыжыкава будзе разважаць у відэаблогу, што трэба паспець зрабіць і чаму неабходна навучыцца да 30 гадоў, а вось яе сувядучы і муж Юрый Вашчук плануе выконваць аўтарскія песні і прыпеўкі на актуальныя тэмы. Вольга Бароўская хоча звярнуцца да мудрых цытат класікаў і іх карысці ў паўсядзённым жыцці.
Вікторыя ЗАХАРАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/dobryy-ranicy-belarus
[5] https://zviazda.by/be/tags/rodnaya-mova-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-perlin
[7] https://zviazda.by/be/tags/vera-karetnikava
[8] https://zviazda.by/be/tags/volga-ryzhykava
[9] https://zviazda.by/be/tags/yuryy-vashchuk