Днi ўсё карацейшыя, ночы халаднейшыя, i час задумацца пра тое, што хутка наступiць самая сапраўдная зiма. Хоць клопатаў у садзе i на агародзе ў гэты час менш, чым у iншыя, заняцца ўсё роўна ёсць чым.
- Зямлю вакол дрэў i кустоў трэба прарыхлiць, але не пры дапамозе рыдлёўкi, а вiламi.
- Малiну пасля санiтарнай абрэзкi i рыхлення трэба прыхiлiць i зафiксаваць. Падчас абрэзкi выдаляйце старыя i слабыя, а таксама i новыя парасткi, якiя не паспелi выспець.
- Сунiцу трэба прыкрыць лапкамi.
- Усе дрэвы маюць патрэбу ў вiльгацi перад зiмоўкай. У залежнасцi ад тыпу глебы, у прыствольных колах дрэў яе трэба прамачыць на 60—80 см. Калi грунт лёгкi, то палiваннi трэба праводзiць больш частыя, але менш багатыя. «Цяжкая» глеба — наадварот. Калi кастрычнiк-лiстапад дажджлiвыя, то палiваць не трэба.
- Прыствольныя кругi трэба добра замульчыраваць, каб захаваць вiльгаць i ўцяплiць каранi. Добра падыдзе апалае лiсце, пры ўмове, што яно сухое i здаровае.
- Пасадку саджанцаў завяршаюць у кастрычнiку. Пасля гэтага трэба падумаць пра пасадкi вясной. Проста выкапайце пасадачныя ямы i «ўпрыгожце» iх угнаеннямi.
- У агародзе заканчваюць збор ураджаю, прыбраўшы позняспелыя сарты белакачаннай капусты, холадаўстойлiвыя караняплоды: рэпу, бручку, рэдзьку, цыбулю-парэй, а таксама астатнюю зелянiну.
- З градак прыбiраюць усе раслiнныя рэшткi, адправiўшы iх у кампост. Затым агарод перакопваюць, а градкi — мульчыруюць.
- Да замаразкаў трэба падрыхтаваць глебу пад сяўбу на зiму, хоць самi пасадкi праводзяць ва ўжо крыху падмерзлую глебу.
- Рыхтуючы агарод да зiмы, не забудзьцеся «запазычыць» крыху зямлi для расады i кветак. Звычайна для гэтых мэт змешваюць па дзве часткi зямлi, перагною i торфу з адной часткай пяску. Пры празмерна кiслай глебе можна дадаць вапну.
- У кветнiках трэба правесцi «генеральную ўборку», прыбраўшы рэшткi засохлых сцёблаў i адцвiлых аднагадовых раслiн. Шматгадовыя раслiны абразаюць да зiмы, апошнiмi пад секатар павiнны пайсцi тыя, што яшчэ дацвiталi. А асобныя — напрыклад, хрызантэмы, i ўвогуле можна перасадзiць у гаршкi i адправiць упрыгожваць дом.
- Травы можна не абразаць — пакрыўшыся снегам, яны ўпрыгожаць участак зiмой.
- У шматгадовых кветнiках трэба акуратна прарыхлiць i замульчыраваць глебу. Цыбульныя, высаджаныя восенню, таксама лепш замульчыраваць — у нашых шыротах зiма любiць наступаць без снегу, прамарозiўшы ўсё.
- Пад зiму самы час пасеяць аднагадовыя кветкi, якiя размнажаюцца самасевам. Яны будуць радаваць вока наступнай вясной. Ружы трэба абрэзаць i выдалiць парасткi, якiя не адраўнелi. Не забудзьцеся прыбраць лiсце, што засталося, i акучыць да месца кушчэння.
- Лiяны, ружы i iншыя цеплалюбiвыя кусты хаваюць з першымi замаразкамi — калi загадзя паклапацiлiся пра тое, каб было чым хаваць. Лепш за ўсё — сухая здаровая лiстота i iншыя вiды мульчы. Iдэальна — лапкамi, яны ўскладняць задачу грызунам i затрымаюць снег.
- Iглiчныя захочуць абарону ад сонца i абломвання пад цяжкiм мокрым снегам. Прыгатуйце вяровачкi i шчыты для хованкi ад сонца.
- Газон апошнi раз стрыгуць у пачатку кастрычнiка i праколваюць яго, каб падрыхтаваць да перыяду дажджоў. Пасля гэтага яго чапаць ужо небяспечна, па iм лепш нават не хадзiць i ўжо дакладна не ладзiць пiкнiкi з вялiкай колькасцю гасцей.
Ірына ТАМКОВІЧ