Вучоныя з Нарвегіі прааналізавалі дадзеныя 53556 добраахвотнікаў.
Спецыялісты хацелі высветліць, як пачуццё гумару ўплывае на верагоднасць смерці ад раку, хранічнай абструктыўнай хваробы лёгкіх, сардэчна-сасудзістых і інфекцыйных захворванняў, піша The Tіmes of Іndіa. Даследчыкі выявілі, што ў прадстаўніц прыгожага полу з добрым пачуццём гумару рызыка смерці па любых прычынах была зніжана на 48%. Акрамя таго, яны паміралі ад хвароб сэрца і сасудаў на 73% радзей, а ад інфекцыйных захворванняў — на 83% радзей. У мужчын пачуццё гумару памяншала верагоднасць смерці толькі ад інфекцыйных захворванняў (на 74%). Спецыялісты мяркуюць: магчыма, прадстаўнікі моцнага полу з узростам губляюць пачуццё гумару. Таксама вучоныя кажуць, што гармоны стрэсу, такія як картызон, негатыўна ўплываюць на імунную сістэму. А смех яе абараняе, не даючы ўзроўням гэтых гармонаў павышацца занадта моцна.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/navuka
[3] https://zviazda.by/be/tags/navukoucy
[4] https://zviazda.by/be/tags/zhyccyo
[5] https://zviazda.by/be/tags/smeh
[6] https://zviazda.by/be/tags/dasledavanne
[7] https://zviazda.by/be/tags/pachuccyo-gumaru
[8] https://zviazda.by/be/tags/hvaroba