З 1 лiпеня наступнага года забараняецца продаж iнфармацыйнай прадукцыi без узроставай маркiроўкi.
Гэта прадугледжана пастановай урада ад 17 кастрычнiка, паведамiлi ў прэс-службе Саўмiна.
Прадугледжваецца, што iнфармацыйная прадукцыя ў выглядзе прадукцыi сродкаў масавай iнфармацыi, друкаваных выданняў, аўдыёвiзуальных твораў, фанаграм, гульняў (у тым лiку гульняў з электронным дысплеем, камп'ютарных гульняў) i праграм на любых вiдах носьбiтаў альбо ў выглядзе iнфармацыi, якая распаўсюджваецца з дапамогай культурных мерапрыемстваў, павiнна мець прысвоены ва ўстаноўленым парадку знак узроставай катэгорыi, за выключэннем выпадкаў, калi наяўнасць такога знака з'яўляецца неабавязковым у адпаведнасцi з заканадаўствам Беларусi.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/uzrostavaya-markirouka
[3] https://zviazda.by/be/tags/savet-ministrau
[4] https://zviazda.by/be/tags/pastanova