З-за тайфуну "Хайма" (дарэчы, 22-гі па ліку сёлета на тэрыторыі КНР) звыш 170 жыхароў паветаў Сюньу і Дзінань на поўдні правінцыі Цзянсу (Усходні Кітай) былі вымушаны ў экстраным парадку эвакуіравацца ў бяспечныя раёны.
Як паведамілі ў Штабе па барацьбе з паводкамі і засухай правінцыі Цзянсу, "Хайма" прынёс паўднёвым раёнах дадзенай правінцыі праліўныя дажджы, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”. З 8 гадзін раніцы 21 кастрычніка па 8 гадзіне раніцы 22 кастрычніка сярэдняя сутачная колькасць ападкаў у Цзянсу склала 20 мм, максімальная колькасць ападкаў зарэгістравана ў вёсцы Ютоу павета Сюньу - 227,8 мм.
Інфармацыі пра чалавечыя ахвяры ў выніку тайфуну пакуль не паступала. Да 23.00 21 кастрычніка тайфун "Хайма" ужо аслабеў да трапічнай дэпрэсіі і працягвае губляць сваю моц.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[2] https://zviazda.by/be/tags/hayma
[3] https://zviazda.by/be/tags/tayfun
[4] https://zviazda.by/be/tags/knr
[5] https://zviazda.by/be/tags/czyansu-0