Трох родзiчаў з аграгарадка Мяжысеткi затрымалi дзяржiнспектары i супрацоўнiк лясной аховы ў паляўнiчых угоддзях Быхаўскага лясгаса. Мужчыны незаконна ўпалявалi самца казулi.
— Два з iх — малады паляўнiчы i яго цесць — мелi пры сабе пуцёўкi на птушыную дзiчыну i першапачаткова сваю датычнасць да браканьерства адмаўлялi. Брат маладога чалавека, якi знаходзiўся паблiзу, як быццам бы збiраў грыбы, — паведамiла прэс-сакратар Дзяржiнспекцыi Вольга Грамовiч. — Аднак той факт, што паляўнiчыя «па пяры» падабралiся да самай гранiцы зоны адстрэлу капытных, падаўся iнспектарам падазроным. У зараснiку непадалёку ад тушы жывёлы яны знайшлi стрэльбу, як высветлiлася — незарэгiстраваную. Разумеючы, што на зброi маглi застацца адбiткi, брат паляўнiчага прызнаўся ў здзейсненым. За незаконна здабытую казулю браканьеры мусяць заплацiць каля трох тысяч рублёў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/nezakonnae-palyavanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/palyavanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/kazulya