Міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч сустрэлася з кіраўніцтвам Бялградскага сайма — дырэкцыяй Бялградскай выставачнай кампаніі і заснавальнікамі 61-й Бялградскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу [3]. Удзел у перагаворах прынялі дырэктар Бялградскага сайма Данка Селіч і гендырэктар Бялградскай кніжнай выстаўкі Зоран Аўрамавіч.
Гаворка ішла аб больш цесных кантактах беларускіх і сербскіх кнігавыдаўцоў. Не выключана, што ў найбліжэйшыя гады Сербія стане ганаровым госцем Мінскай кніжнай выстаўкі. Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Беларусі ў Сербіі Уладзімір Чушаў таксама браў удзел у сустрэчы. Ён адзначыў важнасць падпісання пагаднення аб больш цесным супрацоўніцтве нашых краін менавіта ў галіне кнігавыдання.
Лілія Ананіч адзначыла, што ў далейшым беларускі бок прасіў бы зарэзерваваць для яго большыя выставачныя пляцоўкі ў Бялградзе. І надалей Беларусь гатова выступаць у Бялградзе на кніжнай выстаўцы Ганаровым госцем. І ў Беларусі чакаюць большага прадстаўлення сербскай кніжкі.
Кірыл ЛАДУЦЬКА,
г. Бялград, Сербія
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/litaratura
[3] http://zviazda.by/be/news/20161024/1477329495-u-byalgradze-pachala-rabotu-61-ya-mizhnarodnaya-knizhnaya-vystauka-kirmash
[4] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodnaya-knizhnaya-vystauka-kirmash
[5] https://zviazda.by/be/tags/liliya-ananich-1
[6] https://zviazda.by/be/tags/serbiya