«Белавія» зніжае на 50 працэнтаў мінімальныя тарыфы для транзітных пасажыраў з Астаны і Алматы ў Еўропу, паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.
«Белавія» прапануе выгадныя проматарыфы для транзітных пасажыраў, якія вандруюць з Астаны і Алматы ў наступныя гарады Еўропы: Амстэрдам, Барселону, Берлін, Бялград, Будапешт, Варшаву, Гановер, Жэневу, Калінінград, Лондан, Мілан, Ніцу, Прагу, Рым, Стакгольм, Тэль-Авіў, Франкфурт. Авіякампанія прапануе мінус 50 працэнтаў ад мінімальнага тарыфу па ўсіх вышэйпаказаных маршрутах на перыяд падарожжа да 31 сакавіка 2017 года, выключаючы перыяд 24 снежня — 8 студзеня. У «Белавія» ўдакладнілі, што паніжаны тарыф дзейнічае таксама для пасажыраў, якія ляцяць з вышэйпералічаных гарадоў у Астану і Алматы. Максімальны тэрмін знаходжання ў пункце прызначэння павінен складаць не больш за месяц. Набыць білеты па дадзеным тарыфе можна да 20 лістапада як на сайце «Белавія», так і ў авіякасах. Тарыф дзейнічае толькі па маршруце «туды-назад». Колькасць білетаў абмежавана.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/pasazhyry
[5] https://zviazda.by/be/tags/znizhki
[6] https://zviazda.by/be/tags/bilety
[7] https://zviazda.by/be/tags/belaviya