У горадзе Трэнчын на захадзе Славакіі прайшоў міжнародны чэмпіянат сярод... далакопаў. Так, бываюць і такія спаборніцтвы. У іх бралі ўдзел каманды са Славакіі, Польшчы і Венгрыі, паведамляе Assocіated Press [5].
Падчас конкурсу ўдзельнікі павінны былі капаць магілы строга вызначанага памеру: 150 сантыметраў у глыбіню, 200 сантыметраў у даўжыню і 90 сантыметраў у шырыню. Пры рабоце дазвалялася выкарыстоўваць толькі рыдлёўкі і кіркі.
Суддзі ацэньвалі хуткасць і дакладнасць выканання задання.
Перамогу атрымала славацкая каманда, якая складаецца з двух братоў. Яны не толькі спраўляліся з заданнямі хутчэй за іншых далакопаў, але і капалі самыя акуратныя магілы. «Я рады, што мы перамаглі, — прызнаўся адзін з братоў. — Гэта кампенсацыя нам за 15 гадоў працы».
Іван КУПАРВАС
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[4] https://zviazda.by/be/teletydzen
[5] http://www.ap.org/
[6] https://zviazda.by/be/tags/slavakiya
[7] https://zviazda.by/be/tags/dalakop
[8] https://zviazda.by/be/tags/magila
[9] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen