У кожнай літаратуры ёсць вершы, якія можна назваць візіткамі нацыі. Нагода ‒ мастацкая дасканаласць, а таксама шырокі грамадскі розгалас і ў нацыянальнай культуры, і за мяжой.
У творчай спадчыне Максіма Багдановіча сярод шэрагу запамінальных твораў вылучаецца верш "Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы…", адметны філасофскім гучаннем, надчасавым і наднацыянальным клопатам аўтара пра лёс чалавецтва.
Верш, напісаны падчас Першай сусветнай вайны, не страціў актуальнасці і сёння. 125-годдзе са дня нараджэння класіка літаратуры падштурхнула нас да ідэі правесці беспрэцэдэнтную міжнародную культурную акцыю – прэзентаваць выбітны чалавекалюбны твор М. Багдановіча на мовах народаў свету. А чытаць любімы верш будуць паэты, перакладчыкі, выкладчыкі, студэнты і самі носьбіты моў.
Разам з вядомым даследчыкам творчасці Максіма Багдановіча, літаратуразнаўцам Міколам Трусам, "Звязда" прадстаўляе праект “Максіма Багдановіча чытаюць на мовах народаў свету”.
Да перастварэння твора М. Багдановіча на мовы іншых народаў, магчыма, прыахвоцяцца і сённяшнія дойліды мастоў дружбы. Запрашаем да супрацоўніцтва асобных аўтараў, творчыя згуртаванні, адукацыйныя і культурна-асветніцкія ўстановы. Далучайцеся да нас!
Творчая каманда "Звязды" дзякуе ДУ "Літаратурны музей Максіма Багдановіча" [5] і бібліятэцы-філіялу №8 імя М. Багдановіча [6] за дапамогу ў правядзенні здымак.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ganna-bagino
[2] https://zviazda.by/be/tags/kacyaryna-asmykovich
[3] https://zviazda.by/be/kultura
[4] https://zviazda.by/be/litaratura
[5] http://bagdanovich.museum.by/
[6] http://www.publib.by
[7] https://zviazda.by/be/tags/maksimu-bagdanovichu-125-god