Старшы лейтэнант міліцыі Аляксандр ВІШНЯВЕЦКІ, прапаршчыкі міліцыі Анатоль САЛАДУХІН і Дзмітрый СТАНКЕВІЧ атрымалі падзяку ад сям'і з Клімавіч за тое, што выратавалі іх ад вялікай бяды. Усе гэтыя героі — супрацоўнікі атрада міліцыі асаблівага прызначэння палка патрульна-паставой службы УУС Магілёўскага аблвыканкама.
— У Клімавічах яны знаходзіліся ў службовай камандзіроўцы — аказвалі дапамогу мясцоваму РАУС у папярэджанні крадзяжоў аўтамабіляў, — расказала супрацоўнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Магілёўскага аблвыканкама Юлія ХАЛАМЕЕВА. — Праходзячы па вуліцы Герцэна, яны ўбачылі прыкладна за кіламетр, што нешта гарыць. Выклікаўшы па мабільным тэлефоне ратавальнікаў, пабеглі да месца пажару. Агонь ужо ва ўсю моц гаспадарыў у лазні і ў любы момант мог перакінуцца на жылую пабудову. Падзеі адбываліся ноччу, і ў доме ўжо спалі. Праваахоўнікі пачалі грукаць у дзверы і паднялі ўсіх на ногі. У доме жылі пенсіянеры, яны разгубіліся ад нечаканасці. Таму спатрэбілася дапамога міліцыянераў, каб іх аператыўна вывесці ў бяспечнае месца.
— Дзякуй, што не прайшлі міма, — напісала ў падзячным лісце да начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама палкоўніка міліцыі Аляксандра Кавальчука жонка гаспадара Святлана Жарына. — Калі б не чуласць і ўвага з боку вашых супрацоўнікаў, памеры нашага няшчасця маглі б быць вельмі вялікімі.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота Валерыі ЦІМАФЕЕВАЙ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:zigulya@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[6] https://zviazda.by/be/tags/klimavichy-0
[7] https://zviazda.by/be/tags/milicyyanery
[8] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-vishnyavecki
[9] https://zviazda.by/be/tags/anatol-saladuhin
[10] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-stankevich