У здзяйсненні ДТЗ у Ляхавіцкім раёне падазраецца выконваючы абавязкі начальніка гарадской ДАІ.
У суботу вечарам на трасе, якая праходзіць праз вёску Дарава, адбылася аварыя са смяротным зыходам. Інспектары спынілі аўтамабіль, на вадзіцеля якога складалі пратакол за парушэнне правілаў. Жанчына-пасажыр, якая ехала ў машыне, выйшла, каб нешта ўдакладніць у супрацоўнікаў з патрульнай машыны. Калі яна пераходзіла праезную частку, яе збіў іншы аўтамабіль. 36-гадовая жыхарка Слуцка загінула на месцы. У яе засталося двое дзяцей.
За рулём машыны, якая здзейсніла наезд на чалавека, знаходзіўся часова выконваючы абавязкі начальніка ДАІ Баранавіцкага гарадскога аддзела ўнутраных спраў. Афіцэр міліцыі быў у гэты час не на службе, ён ехаў на сваім аўтамабілі, і як высветлілася, знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.
У панядзелак стала вядома, што Следчым камітэтам краіны ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да выконваючага абавязкі начальніка Баранавіцкай ДАІ, які падазраецца ў здзяйсненні дарожна-транспартнага здарэння, што пацягнула за сабой смерць чалавека. Падазраваны затрыманы.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:yackevіch@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/dai-belarusi
[6] https://zviazda.by/be/tags/avaryya
[7] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[8] https://zviazda.by/be/tags/smerc