У Крупскім раёне на граніцы з заказнікам «Селява» аператыўнікі Дзяржінспекцыі знайшлі лася, які трапіў у бяду.
Жывёла прыйшла паласавацца яблыкамі ў стары калгасны сад. Калі сахаты паспрабаваў падабраць плады з зямлі, то заблытаўся рагамі ў прывязанай да дрэва браканьерскай пятлі. Апошняя была скручана з трывалага стальнога троса так, што нават моцная жывёла не магла яго разарваць. Спрабуючы вырвацца, лось кідаўся і ўсё тужэй зацягваў пятлю на рагах. Каб вызваліць жывёлу, давялося трос перасекчы. Месца незаконнага палявання дзяржінспектары ўзялі на заметку. Цалкам магчыма, што неўзабаве будуць злоўлены браканьеры, якія займаліся тут паляваннем.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/los
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne