А другой гадзіне ночы 27-гадовы мінчанін, кіруючы аўтамашынай «Мерседэс-Бенц», заехаў на пляцоўку мемарыяла «Помнік воінам і партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гг.» і з хуліганскіх меркаванняў ажыццяўляў кругавы рух з кіраваным заносам.
— Выказваючы відавочную непавагу да грамадства, малады чалавек праехаў каля трох кругоў вакол сваёй восі, уводзячы машыну ў занос. Гэтыя дзеянні былі заўважаны нарадам аддзела Дэпартамента аховы, які праязджаў міма. Кіроўца паспрабаваў уцячы, але быў затрыманы, — паведаміла прэс-афіцэр Партызанскага РУУС г. Мінска Наталля Ганусевіч. — Пракуратурай раёна сталіцы распачата крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства». Яго санкцыя прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 3 гадоў. Следчы камітэт дае прававую ацэнку дзеянням вадзіцеля па артыкуле Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Здзек з гісторыка-культурных каштоўнасцяў».
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[5] https://zviazda.by/be/tags/huliganstva