Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Іран у Беларусі Махамадам Рэза Сабуры з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў краіне.
Падкрэсліўшы, што Беларусь надае вялікае значэнне супрацоўніцтву з Іранам, Прэзідэнт нашай краіны адзначыў: будучы 2017 год стане вызначальным у адносінах. «Узровень нашага супрацоўніцтва не проста жадае быць лепшым. А калі суадносіць гэты рэальны ўзровень супрацоўніцтва з нашымі магчымасцямі, — ён ніякі. Наперадзе чакаецца велізарная работа», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Разам з тым кіраўнік дзяржавы заўважыў, што бакі зрабілі нямала. У прыватнасці, распрацавана дарожная карта двухбаковага супрацоўніцтва на 2016—2017 гады. «Калі Беларусь і Іран рэалізуюць хаця б палавіну магчымасцей дзвюх краін, гэта будзе самы эфектыўны праект супрацоўніцтва. Вы маеце патрэбу ва ўсім, што ў нас ёсць, што мы вырабляем. Мы маем вялікую патрэбу ў таварах, што ёсць у вас. Давайце разам працаваць, ствараць сумесныя прадпрыемствы тут, у Іране, давайце, нарэшце, пакажам, што мы можам супрацоўнічаць».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/iran-belarus