У халадзільных камерах лесанасенных цэхаў Мінлясгаса на захоўванні знаходзіцца 30,5 тоны насення хваёвых парод палепшанай якасці. З іх 17 тон — насення еўрапейскай елкі і 13,5 тоны — насення звычайнай сасны.
У галіне а падставе селекцыйнай ацэнкі лясоў выдзелена больш за 4183 гектары генетычных рэзерватаў, больш за 1124 гектары плюсавых насаджэнняў і 2795 плюсавых дрэў, якія маюць палепшаныя спадчынныя якасці. Таксама спецыяльна для мэт нарыхтоўкі насення лясных раслін створана больш за 1692 гектары лесанасенных плантацый і сфарміравана амаль 237 гектараў пастаянных лесанасенных участкаў, на якіх будуць збіраць лепшае насенне для стварэння новых лясоў.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/minlyasgas
[5] https://zviazda.by/be/tags/sasna