Дом паляўнічага і рыбалова «Паляшук» адкрыўся ў вёсцы Канатоп Нараўлянскага раёна. Установа, якая знаходзіцца за пяць кіламетраў ад райцэнтра, належыць Нараўлянскаму філіялу беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.
Адкрыццё такога аб'екта — гэта агульны ўнёсак мясцовых улад і таварыства ў забеспячэнне жыццядзейнасці населенага пункта, што дапаможа развіваць турыстычны патэнцыял поўдня краіны. Дом паляўнічага і рыбалова абсталяваны ўсімі выгодамі для камфортнага пражывання. Акцэнт зроблены на лаканічнасць і экалагічнасць, у аздабленні прысутнічае шмат натуральнага дрэва. У гэтых мясцінах сапраўды можна адарвацца ад гарадской мітусні, нацешыцца дзіўнай прыгажосцю Прыпяці, лепш даведацца пра багатую гісторыю Нараўлянскага краю. У арганізатараў праекта яшчэ шмат ідэй.
Ірына АСТАШКЕВІЧ
іost@zvіazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-astashkevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:іost@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/palyavanne
[6] https://zviazda.by/be/tags/rybaloustva
[7] https://zviazda.by/be/tags/muzey
[8] https://zviazda.by/be/tags/belaruskae-tavarystva-palyaunichyh-i-rybalovau