Законам Беларусі ад 18 кастрычнiка 2016 года № 432-З "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь" удакладнены механізм прымянення электронных рахункаў-фактур (ЭРФ), паведамляе прэс-служба Міністэрства па падатках і зборах.
Спецыялісты міністэрства ўдакладняюць, што з 1 студзеня 2017 года ў мэтах ажыццяўлення разлікаў па падатку на даданую вартасць (ПДВ) і прымянення падатковых вылікаў па паказаным падатку будуць выкарыстоўвацца толькі ЭРФ, у сувязі з чым адсутнасць дадзенага электроннага дакумента не дазволіць пакупніку прыняць да выліку прад'яўленую суму ПДВ. А вось першасныя ўліковыя дакументы ў мэтах ажыццяўлення падатковых вылікаў па ПДВ прымяняцца не будуць!
Для абароны інтарэсаў добрасумленных плацельшчыкаў у наступным годзе да плацельшчыкаў, якія не будуць выстаўляць (накіроўваць) ЭРФ, могуць быць выкарыстаны меры адміністрацыйнага спагнання.
У выпадку немагчымасці выстаўлення ЭРФ ў сувязі з недаступнасцю альбо абмежаваннем працаздольнасці партала электронных рахункаў-фактур плацельшчыкі будуць абавязаны не пазней чым за пяць працоўных дзён пасля дня аднаўлення працаздольнасці партала выставіць (накіраваць) ЭРФ.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] mailto:kurkасh@zvіаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/pdv