Навуковы супрацоўнік Рагачоўскага цэнтра рамёстваў Таццяна ЦЫРЫКАВА распрацоўвае лялькі-абярэгі для ўпрыгожвання жылых памяшканняў. Цэнтр знаходзіцца ў вёсцы Стрэнькі. Апошні час вядомая ў раёне майстрыха працуе над вырабам абярэга, якога клічуць Хатнікам.
— Паводле падання, гэтая лялька аберагае сям'ю ад хвароб, няшчасця, сурокаў, — гаворыць Таццяна. — Жыхары нашага і іншых раёнаў заказваюць у нашым цэнтры гэтага прыгожага Хатніка і ў якасці падарунка на Новы год.
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya