3 лютага ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь №81 (ад 15.12.2016 г.), паводле якой усе фільмы, прызначаныя для паказу на тэрыторыі нашай краіны, класіфікуюцца паводле тэматыкі, жанру, зместу і адносяцца да пэўных узроставых катэгорый.
Устаноўлены наступныя індэксы:
0 — без узроставых абмежаванняў;
* — дзецям да 12 гадоў прагляд фільма дазволены ў суправаджэнні бацькоў або педагога;
** — дзецям да 14 гадоў прагляд фільма дазволены ў суправаджэнні бацькоў або педагога;
*** — фільм дазволены для паказу гледачам, старэйшым за 16 гадоў;
**** — фільм дазволены для паказу гледачам, старэйшым за 18 гадоў;
Э18 — эратычны фільм, дазволены для паказу гледачам ад 18 гадоў
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/teletydzen
[3] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-kultury-respubliki-belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/filmy
[5] https://zviazda.by/be/tags/uzrostavyya-kategoryi
[6] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen