Вы тут

Берлін-Карлсхорст

Цяжкасці перакладу. Калі прыгожыя словы становяцца нічога не вартымі
0 2471

Цяжкасці перакладу. Калі прыгожыя словы становяцца нічога не вартымі

На гэтым тыдні пра што думаць і пісаць, як не пра вайну? У канцы чэрвеня, мне здаецца, кожны нармальны чалавек на гэтай зямлі пра яе калі не думае, дык хоць бы ўспамінае. Генная памяць — ад яе нікуды не ўцячэш. Гэта яна людзям, якія нарадзіліся праз трыццаць гадоў пасля Перамогі, душнымі чэрвеньскімі начамі прыносіць сны пра гібель у жытнёвым полі ад фашысцкай кулі.