«МНС-Лэнд», водная феерыя і футбол з нечаканым стартам.
Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень пажарнай службы.
165 гадоў споўнілася з таго часу, як у Мінску была створана першая прафесійная дружына, якая змагалася з пажарамі.
Птушку выпусцілі пад апладысменты людзей.
Адкрываў парад традыцыйны пажарны экіпаж дааўтамабільнай эпохі.
Паназіраць за святам у сталічным парку імя Горкага сабраліся некалькі тысяч людзей.