«Перш за ўсё хачу падкрэсліць, што знешняя палітыка Беларусі грунтуецца на прынцыпах, а не на адносінах. Мы заўсёды гатовыя — гэта наш знешнепалітычны прынцып — да канструктыўнага супрацоўніцтва любымі замежнымі партнёрамі. Не будзе выключэннем, натуральна, адміністрацыя Байдэна».
«Прывіваючыся ад каранавіруса, я ратую сваё жыццё, а таксама жыццё сваіх блізкіх і многіх з тых, хто са мной кантактуе, паколькі разрываю ланцуг інфіцыравання».
«Адным з кірункаў жыллёвай палітыкі будзе развіццё гарадоў-спадарожнікаў».
«На дадзены момант ужо падпісаны шэраг пагадненняў і мемарандумаў аб узаемадзеянні ў сферы стварэння сумесных вытворчасцяў вакцыны Расіі з Беларуссю і Казахстанам, наладжаны трансфер адпаведных тэхналогій. Расія ўжо наладзіла выпуск уласных вакцын».
«Дзецям з глыбінкі трэба даць шанц праявіць свае таленты ў розных творчых конкурсах рэспубліканскага ўзроўню, а значная роля ў станаўленні і развіцці адоранай моладзі адводзіцца настаўнікам... Мы, настаўнікі, павінны не проста своечасова заўважыць іскру таленту ў дзіцяці, але і дапамагчы разгарэцца ёй у агні творчасці».
«Думаю, што 2021-ы, аб'яўлены Годам народнага адзінства, так ці інакш будзе ўжо іншы па настроі. Упэўнены, што кансалідацыя грамадства пачнецца, і мы адчуем сябе адзіным грамадствам, а не расколатым».
«За апошнія гады ў нашай краіне ўстаноўлена больш за 170 тысяч кантэйнераў для раздзельнага збору адходаў у шматкватэрным жыллёвым фондзе».
«Залог паспяховага развіцця краіны цесна пераплятаецца з сістэмай адукацыі. Ад таго, наколькі сістэма стабільна развіваецца, залежыць умацаванне грамадства, сацыяльна-эканамічная ўстойлівасць краіны. Вышэйшыя навучальныя ўстановы павінны з'яўляцца драйверамі інавацыйнага развіцця рэгіёна».
«Работа Савета старэйшын будзе накіравана на тое, каб мы зрабілі свой унёсак у выпрацоўку прапаноў, якія будуць агучаны на Усебеларускім народным сходзе, і прадставіць рэальны, а не дэкларатыўны вобраз будучага».
Я хачу сказаць з жыццёвага вопыту: хацелася б, каб Усебеларускі народны сход прыняў рашэнні, якія потым будуць рэалізоўвацца ў жыцці.
«У Новы год галоўнае — адчуванне свята і чараўніцтва. Яны павінны прысутнічаць у жыцці кожнага чалавека, а дзіцяці — асабліва. Сям'я, радасць дзяцей — адны з галоўных каштоўнасцяў у краіне».
«Сёння мы не ўяўляем жыцця без розных гаджэтаў і мабільнай сувязі — гэта не толькі даніна модзе, але і асноўнае патрабаванне сучаснага свету. У Беларусі ў параўнанні з 2015 годам на 50 % вырасла колькасць абанентаў бесправаднога шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт, актыўна развіваюцца інавацыйныя навукова-тэхналагічныя структуры».