Вы тут

эксперт

Аляксандр Кадлубай, намеснік міністра адукацыі
0 884

Аляксандр Кадлубай, намеснік міністра адукацыі

«На 1 верасня 2020 года ў сістэме Міністэрства адукацыі функцыянавала 2766 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (без уліку устаноў спецыяльнай адукацыі, якія рэалізоўваюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі). Адукацыйны працэс на беларускай мове ажыццяўляецца ў 1258 з іх, што складае 45,5 % ад агульнай колькасці.

Аляксандр Субоцін, намеснік прэм'ер-міністра
0 935

Аляксандр Субоцін, намеснік прэм'ер-міністра

«Зялёны» парадак дня ўваходзіць ва ўсе сферы эканомікі, становіцца важным трэндам. Аднаўляльныя рэсурсы, перапрацоўка адходаў, экалагічна чыстыя прадукты і экалагічная ўпакоўка, будаўніцтва ачышчальных збудаванняў, мінімізацыя выкідаў у атмасферу — усяму гэтаму ўдзяляецца ўвага, тут шырокае поле для дзейнасці. Мы думаем пра тое, што пакінем сваім дзецям і ўнукам, таму гэтая тэма ў прыярытэце».

Ігар Луцкі, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта
0 954

Ігар Луцкі, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта

«Моладзь заўсёды павінна сябе праяўляць».

Аляксандр Чарвякоў, міністр эканомікі
0 1052

Аляксандр Чарвякоў, міністр эканомікі

«Сёння мы можам з упэўненасцю казаць, што прадпрымальніцтва ў Беларусі адбылося. Малы і сярэдні бізнес уносяць сур'ёзны, істотны ўклад у развіццё эканомікі краіны. Гэта апора для нашай дзяржавы. Гэта амаль 32 % эканамічна занятых людзей — значная эканамічная сіла для развіцця нашай краіны.

Алег СЛІЖЭЎСКІ, міністр юстыцыі
0 1111

Алег СЛІЖЭЎСКІ, міністр юстыцыі

Дзеянні латвійскіх уладаў выклікаюць толькі негатыўныя эмоцыі. Неабходна адзначыць, што сённяшнія дзяржаўныя сімвалы краіны былі прадметам абмеркавання на рэспубліканскім рэферэндуме 1995 года. І грамадзяне прагаласавалі і выбралі менавіта гэтыя сімвалы.

Андрэй Худык, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя
0 731

Андрэй Худык, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

«Беларусь прыхільная Мэтам устойлівага развіцця і прынцыпам зялёнай эканомікі, што пацвярджаецца ўзятымі міжнароднымі абавязацельствамі, а таксама шэрагам прынятых стратэгічных дакументаў. Задае магістральныя напрамкі тут Нацыянальная стратэгія ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2035 года»

Дзмітрый Піневіч, міністр аховы здароўя
0 1065

Дзмітрый Піневіч, міністр аховы здароўя

«Нацыянальны кантэкст — вызначальны фактар пры выпрацоўцы адказу на пандэмію. Беларусь выбрала ўласную лінію паводзін. Галоўны вынік заключаецца ў тым, што мы ў аптымальнай меры захавалі жыццядзейнасць дзяржавы, перш за ўсё яе эканомікі, але пры гэтым забяспечылі максімальную аховурону насельніцтва. 

Ігар Петрышэнка, намеснік прэм'ер-міністра
0 768

Ігар Петрышэнка, намеснік прэм'ер-міністра

​«Сёлета ў летні перыяд плануецца аздаравіць больш як 340 тысяч дзяцей. Асаблівы акцэнт павінен быць зроблены на недапушчальнасці адкрыцця летнікаў без безумоўнага захавання выпрацаваных у краіне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў і рэкамендацый па прафілактыцы і распаўсюджванні каранавіруснай інфекцыі».

Уладзімір Гусакоў, старшыня Прэзідыума НАН
0 848

Уладзімір Гусакоў, старшыня Прэзідыума НАН

«Рабоце з моладдзю мы надаём першараднае значэнне. Важным кірункам на перспектыву з'яўляецца работа з навучэнцамі. У нас і цяпер пастаянна праводзяцца навукова-папулярныя лекцыі, майстар-класы для адораных школьнікаў, працуюць школы юных, а таксама арганізоўваецца наведванне навукова-даследчых арганізацый».

Анжаліка Нікіціна, намеснік міністра эканомікі
0 1598

Анжаліка Нікіціна, намеснік міністра эканомікі

«У гэтай пяцігодцы мы зрабілі стаўку, па-першае, на інавацыйнае развіццё, развіццё інавацыйных відаў прамысловасці — электратэхніка, робататэхніка, фармацэўтыка, новыя ІT-тэхналогіі».

Дзмітрый Піневіч, міністр аховы здароўя
0 862

Дзмітрый Піневіч, міністр аховы здароўя

«Пры правядзенні вакцынацыі ад COVІD-19 мы цяпер павінны задаволіць усе запісы, якія ёсць у паліклініках, з упорам на пажылых людзей. Працуем па мэтавых групах, звязаных і з камарбіднай паталогіяй».

Аляксандр Шумілін, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях
0 719

Аляксандр Шумілін, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях

«Беларуская навука займае дастойнае месца ў сусветнай навуковай прасторы, а па некаторых напрамках — ІКТ, нанатэхналогіі і нанаматэрыялы, медыцынскае абсталяванне, генетыка і біятэхналогіі — фарміруе новыя трэнды развіцця. Мы робім стаўку на пабудову эканомікі ведаў і інавацыйны шлях развіцця, аднак без уцягвання маладых людзей у навуковую і інавацыйную дзейнасць, падрыхтоўкі адпаведных кадраў зрабіць гэта немагчыма».