Вы тут

«Нефармат»

Бяссілле зла
0 229

Бяссілле зла

У гэтыя перадвелікодныя дні, а каталіцкія вернікі адзначаць свята Уваскрасення Хрыста ўжо ў нядзелю, хацелася б згадваць гісторыі са шчаслівым фіналам. Дарэчы, іудзеі цяпер адзначаюць свята Пурым, якое сімвалізуе цудоўнае выратаванне яўрэяў, што пражывалі ў старажытнай Персіі і якіх збіраліся забіць.

Вясна прыйдзе і развее...
0 415

Вясна прыйдзе і развее...

Прачытала заклік Алены Ляўковіч прачынацца ад зімовай спячкі насустрач вясне і ўсміхнулася: вам, мінчанам, якраз вясну гукаць! У вас там яшчэ снег ляжыць, а пад снегам — дзе-нідзе лёд. А ў нас тут...

Што ў жыцці нармальна, а што — не?
0 497

Што ў жыцці нармальна, а што — не?

Раніцай панядзелка на Брэст абрынуўся моцны дождж з градам, у нейкі момант не надта гучна, але даволі выразна загрымела. Суседка, з якой сутыкнуліся вечарам у пад’ездзе, спытала, ці чула я грымоту. І, атрымаўшы станоўчы адказ, завойкала: «Гэта ж не нармальна, каб пятага лютага — ды гром».

Свята вынасу ёлкі
0 849

Свята вынасу ёлкі

«З гадамі толькі тое і робіш, здаецца, што прыбіраеш ёлку ды разбіраеш», — радок калегі Валянціны Доўнар запаў у душу яшчэ тады, як ёлку збіраліся ставіць, і вось зноў узнік у памяці, як давялося яе разбіраць. Здавалася б, звычайная справа, найлепшая ілюстрацыя адвечнай мудрасці, што ўсё на свеце праходзіць: ёлка пастаяла, трэба яе выкінуць.

Сама сабе гаспадар... у вёсцы
0 837

Сама сабе гаспадар... у вёсцы

Зараз ізноў загаварылі пра пільную патрэбу не страціць вёску, захаваць яе, не згубіць спрадвечны вясковы ўклад жыцця, які заўсёды служыў захавальнікам звычаяў, традыцый, а значыць, культурнага кода народа. На гэты раз пасыл ідзе з самага высокага ўзроўню, але ж названая тэма перыядычна ўзнікае ў СМІ, сацсетках...

Маім героям — у Навагоддзе
0 1127

Маім героям — у Навагоддзе

Кінула вокам на ранейшыя тэксты сваёй калонкі і заўважыла, што ўсталёўваецца своеасаблівы звычай ў канцы года згадваць памятныя сустрэчы, цікавых альбо неардынарных герояў, з якімі звялі журналісцкія дарогі за мінулыя 12 месяцаў. Думаю, гэта не горшая традыцыя, і няма ніякай нагоды яе парушаць.

Хлеб наш надзённы
0 1486

Хлеб наш надзённы

Учора выйшла з крамы і стала сведкай па цяперашнім часе зусім не тыповай карціны. Наперадзе крочылі бацька з сынам, яны выйшлі з гандлёвага пункта літаральна за некалькі крокаў раней. Тата зусім маладзенькі, што таксама цяпер рэдкасць. 

0 936

Падарунак лёсу

«Як жа хутка ўсё мяняецца!» — гэтыя словы апошнімі тыднямі давялося чуць безліч разоў і вымаўляць самой, асабліва калі не паспяваеш мяняць прадметы гардэробу на больш цёплыя. Здавалася б, вось толькі нядаўна, у апошнія дні жніўня, падчас камандзіроўкі на палях гаспадаркі аднаго з раёнаў мы ледзь не з ног валіліся ад спёкі, а ў нумары гасцініцы давялося насцеж адчыняць акно і дзверы.

Табу на асабістае
0 1752

Табу на асабістае

На гэтыя радкі падштурхнулі нататкі пра актрысу Інгеборгу Дапкунайтэ, што прамільгнулі ўчора недзе на прасторах інтэрнэту з нагоды дня нараджэння жанчыны без узросту. У самым канцы, пасля агляду яе многіх паспяховых роляў, праектаў, узнагарод гаварылася, што ў 54 гады яна абзавялася першынцам.

Добра, што добра канчаецца
0 1857

Добра, што добра канчаецца

У першы дзень Каляд давялося з'ездзіць дызель-цягніком у Лунінец. Так склаліся абставіны. Калі з Мінскам зносіны ў Палесся сёння забяспечаны хуткаснымі камфортнымі цягнікамі тыпу «штадлер», то з абласным цэнтрам не нашмат лепш, чым у вядомай Коласавай трылогіі.

Пра ролю адной пішучай машынкі ў справе развалу краіны
0 1932

Пра ролю адной пішучай машынкі ў справе развалу краіны

Надоечы з'явілася нагода згадаць Белавежскую пушчу — і не толькі таму, што ў рэзідэнцыю Дзеда Мароза вярнулася Снягурка. 8 снежня споўнілася 30 гадоў, як тут быў падпісаны дакумент, што спыніў існаванне вялікай дзяржавы пад назвай Савецкі Саюз. Ацэнкі гэтай падзеі — шматбаковыя і аб'ектыўныя — справа будучых пакаленняў гісторыкаў.

Людзі з запасной душой
0 1804

Людзі з запасной душой

У аўторак Брэст убачыў першы снег. А некалькі дзён таму ехала з Бярозы ў электрычцы, а ў вокны зазірала позняе вячэрняе сонца. Так хораша было — і таму, што сонейка паказалася пасля панурага шэрага дня, і таму, што чытала ў дарозе Янку Брыля, зборнік «Яшчэ раз пра вечнае».