Вы не паверыце, але прайшоў ужо год. Менавіта ў сярэдзіне красавіка 2020-га ўвесь свет прыгаломшана канстатаваў: жыццё ўжо не будзе ранейшым. Вірус хутка не адолеем, трэба прывыкнуць мыць рукі, насіць маску ў транспарце, старацца трымацца падалей ад іншых людзей. Лічбы захварэлых і памерлых у далёкіх Італіі і Іспаніі чакалі штодня як весткі з фронту, а яны ўсё павялічваліся і павялічваліся.
Некалькі дзён назад Малыша дасталі з магілы. Яго закапалі жывым, і ён пяць дзён стагнаў пад зямлёй.
Як і абяцала, расказваю пра жанчыну, якая пасля выхаду на пенсію змяніла сваё жыццё. Карэнным чынам, раз і назаўсёды. Раней я думала, што так можа быць, хіба, у кіно, альбо, на крайні выпадак, з людзьмі творчых прафесій, авантурыстамі па натуры, якія ўсё жыццё правялі ў пошуку сябе.
Паводкі — сапраўднай, класічнай — з шырачэзным разлівам вады, затопленымі па вокны хатамі, з каровамі ды парасятамі ў чаўнах, я ўжывую не бачыла ніколі, хіба што па тэлевізары ў рэпартажах з месца падзей. У нашых мясцінах, дзе даволі жвавую, але зусім не шырокую рэчку перагарадзілі дамбай, зрабіўшы такім чынам возера, усё было прасцей.
Кнігі Анатоля Марыенгофа «Цынікі», якую Людміла Рублеўская праанансавала ў сваім «Кніжным гасцінцы» на старонках «Звязды», натхніла мяне яе перачытаць.
Позна вечарам выхаднога дня, бывае, натыкаюся на хвалю праграмы, дзе гучаць старыя песні, а таксама гісторыі аўтараў пісем...
Кожны раз думаю: дзе, у якім месцы адладжаная праграма гэтага канкрэтнага жыцця, канкрэтнага лёсу дала збой?