Творчае спаборніцтва было арганізавана Брэсцкім рэгіянальным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі і галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама сумесна з Брэсцкай і Пінскай епархіямі Беларускай праваслаўнай царквы і Беларускім фондам міру.
У намінацыі «Паэзія» найлепшай была прызнана кніга паэта, прарэктара па навукова-метадычнай рабоце Брэсцкага абласнога інстытута развіцця адукацыі Мікалая Кавалевіча «Перед иконою земли. Стихотворения. Отзывы. Статьи. Уроки», сярод празаічных твораў вылучаны зборнік эсэ «Мимолётности» загадчыцы аддзела абслугоўвання Брэсцкай гарадской бібліятэкі імя А. С. Пушкіна Ірыны Фаміной.
У намінацыі «Дзіцячая і юнацкая літаратура» галоўны прыз атрымала Лана Аркуш (Святлана Агеевец) з г. п. Ружаны Пружанскага раёна, журы высока ацаніла і кнігу «Бездеж — православный наш край» Валянціны Валковіч з аг. Бездеж Драгічынскага раёна (намінацыя «Публіцыстыка»).
Упершыню па рашэнні журы быў уручаны спецыяльны прыз «Дэбют», уладальнікам якога стала маладая казачніца з Пінска Ганна Клімовіч — яна ўразіла сваёй кнігай «Анютины сказки».
Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ
Фота даслана аўтарам