You are here

У Мінску пройдуць гастролі Маскоўскага акадэмічнага дзіцячага музычнага тэатра ім.Н. І. Сац


У Вялікі тэатр Беларусі ўпершыню прыедзе калектыў Маскоўскага дзяржаўнага акадэмічнага дзіцячага музычнага тэатра імя Наталлі Сац. Пра гэта паведамілі ва ўстанове.


Гастролі калектыву пройдуць 25-27 кастрычніка. Так, 25 кастрычніка ў 19.00 і 26 кастрычніка ў 18.00 госці прадставяць оперу Ж. Бізэ «Кармэн» у пастаноўцы мастацкага кіраўніка МГАДМТ ім. Н.І. Сац Георгія Ісаакяна. Вялікая опера Бізэ, заснаваная на несмяротнай навэле Мэрымэ, дазволіць юным гледачам не проста пазнаёміцца з самім жанрам музычнага тэатра, але і спасцігнуць прыгажосць аднаго з самых выдатных узораў сусветнага музычнага мастацтва.

Музычны кіраўнік пастаноўкі і дырыжор спектакля — народны артыст Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, лаўрэат расійскай нацыянальнай тэатральнай прэміі «Залатая маска» Яўген Бражнік.

У тэатры адзначылі, што, ствараючы мастацкае афармленне спектакля, пастаноўшчыкі атрымалі дазвол ад фонду Пабла Пікаса — і ўся сцэнаграфія ў «Кармэн» створана па матывах жывапісу геніяльнага мастака. Опера будзе выконвацца на рускай мове. За дырыжорскім пультам сімфанічнага аркестра Вялікага тэатра Беларусі — Арцём Макараў.

27 кастрычніка ў 11.00 і 18.00-на беларускай сцэне опера сучаснага расійскага кампазітара Яфрэма Падгайца «Уладар мух». Спектакль быў створаны па матывах аднаго з самых вядомых і складаных філасофскіх раманаў лаўрэата Нобелеўскай прэміі Уільяма Голдзінга пра лёс падлеткаў, якія трапілі на бязлюдны востраў.

У Вялікім падкрэслілі, што ўключыць у рэпертуар падобны твор быў у нейкай ступені рызыкай, але ТЭАТР выйграў: атрымаўся яркі, дынамічны і глыбокі спектакль. Опера будзе ісці ў суправаджэнні фанаграмы. У 2009 годзе спектакль «Уладар мух» быў ганараваны прэміі Урада Расіі ў галіне культуры.

Прэв’ю: сайт тэатру