You are here

У музеі Якуба Коласа праходзіць аўтарская выстава лялек


У залах музея Якуба Коласа ў Мінску гэтымі днямі праходзіць аўтарская выстава лялек удзельніцы многіх міжнародных конкурсаў Ірыны Сазановіч.


Ужо больш за 13 гадоў Ірына з’яўляецца майстрам інтэр’ерных калекцыйных лялек. Яе лялькі-ўдзельніцы многіх міжнародных выстаў, якія праводзяцца пад эгідай Сусветнага фонду Лялькі свету, у Расіі, Францыі, Сербіі, Эстоніі, нашай краіне. Творы майстра жывуць у 57 краінах свету і ўпрыгожваюць дамы калекцыянераў і прыватныя калекцыі, салоны прыгажосці, атэлі, установы адукацыі. Сярод набывальнікаў лялек Філіп Кіркораў і Эвеліна Бледанс, Іскуя Абалян і Любоў Чаркашына.

Лялькі лепяцца Ірынай ўручную з палімернай запякальнай гліны, у іх вочы са шкла, валасы з натуральнай воўны. Яна актыўна выкарыстоўвае рушы і карункі, натуральны шоўк, баваўняны аксаміт, лён і батыст, што надае лялькам лёгкасць, вытанчанасць і стыль.  Выявы яе лялек ад далікатных, казачных і рамантычных, да дзёрзкіх і непрадказальных.

Эфектна і гарманічна выглядаюць творы майстра на фоне старажытнай мэблі і інтэр’ераў музея класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа.

Віктар ДРАЧОЎ