You are here

У беларускай арміі — новае папаўненне


Пачалася адпраўка грамадзян Рэспублікі Беларусь, прызваных на тэрміновую ваенную службу ў злучэнні і воінскія часці Узброеных Сіл, унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў, органаў пагранічнай службы і дзяржаўнай бяспекі. Прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў лютым — маі 2024 года ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 лютага 2024 года № 48.


У першы дзень у войскі накіравана каля тысячы прызыўнікоў, якія папоўняць шэрагі сіл спецыяльных аперацый, 72-га гвардзейскага Аб’яднанага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў і Мінскай ваеннай камендатуры. Усяго на ўкамплектаванне Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Беларусі ў красавіку — маі плануецца накіраваць каля дзесяці тысяч чалавек.

Урачыстыя провады прызыўнікоў адбыліся па ўсёй краіне. На фотаздымках «Звязды» — мерапрыемства па адпраўцы ва Узброеныя Сілы прызыўнікоў сталіцы, якое адбылося ў музейна-паркавым комплексе «Перамога».

Вераніка КАНЮТА

Фота Кацярыны УРБАН