You are here

Кола(с) часу, альбо ноч музеяў у літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа


Ноч музеяў у літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа прайшла пад слоганам «Кола(с) часу: час падарункаў» і была прысвечана яго 65-годдзю. Праграма была вельмі насычаная і багатая на прыемныя неспадзеўкі. Гасцей тут прымалі з гадзіны дня да гадзіны ночы!


«Звязда» наведала гэтае мерапрыемства падчас выступу фолк-гурта «Гуда». Нават дождж не перашкодзіў пазітыўнаму настрою, каларытным песням і запальным танцам. Таксама аматараў гістарычнай рэканструкцыі чакаў падарунак ад ВГК «Нашчадкі». Тут можна было на свае вочы ўбачыць прызыўны пункт рускай імператарскай арміі і пачуць расповед пра ўніформу Першай сусветнай вайны, а таксама факты пра жыццё Якуба Коласа ў той час. З цікавасцю наведвальнікі слухалі таксама і экскурсію па музеі ад сваякоў пісьменніка. У гэтым было шмат цікавага і асабістага.

Акрамя гэтага ў праграме былі пачастункі, экспазіцыі, спектаклі, майстар-класы і шмат іншага. А якая там была атмасфера — глядзіце ў нашым фотарэпартажы!

 

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара