You are here

Летні музычна-турыстычны сезон у Верхнім горадзе Мінска адкрыўся 18 мая


Учора ў суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М.Я. Фінберга прайшоў канцэрт таленавітых маладых музыкантаў рэспублікі, пераможцаў дзіцяча-юнацкага культурна-асветніцкага праекта «Мы — музычная будучыня краіны».


Юныя музыканты выконваюць сольныя партыі вядомых класічных твораў на скрыпцы, цымбалах, фартэпіяна, габоі, балалайцы, трубе і іншых музычных інструментах.

Мінскія гледачы і госці сталіцы цёпла сустракаюць выступленне кожнага выканаўцы.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара