You are here

У Мінску адбыўся «Матч памяці», прысвечаны футбольнай камандзе «Пахтакор»


11 жніўня 1979 года, 45 гадоў таму, у авіяцыйнай катастрофе загінулі гульцы і трэнеры «Пахтакора», якія ляцелі ў Мінск гуляць з «Дынама» ў рамках чэмпіянату СССР.


Узбекскую каманду «Пахтакор» любілі ў Савецкім Саюзе, таму на стадыёне «Дынама-Юні» падчас «Матчу памяці» панавала абстаноўка сяброўства і вялікай павагі да футбалістаў-ветэранаў мінскага «Дынама» і «Пахтакора», якія выходзілі на поле. У спартыўнай рэтра-форме тых гадоў на стадыён з’явіліся: Юрый Курбыка, Сяргей Бароўскі, Людас Румбуціс, Аляксандр Вяжэвіч, Андрэй Лаўрык, Марат Кабаеў, Ахмат Убайдулаеў, Рустам Мерсадыкаў, Алег Сабіраў, Ігар Шквырын, Генадзь Дзянісаў, Ігар Паваляеў і другія майстры скураного мяча, а таксама маладзейшыя з сучаснай каманды «Д-Медыя».

Гульня была дзейснай і скончылася з лікам — 6:6- нічыя. Перамагло, сапраўды, сяброўства. Удзельнікам «Матча памяці» раздалі спецыяльна адлітыя медалі. 

Аляксандр Грыгор’еў

Фота аўтара