You are here

Чым запомніўся Фестываль навукі ў Батанічным садзе


Галоўнымі пляцоўкамі Фестывалю навукі сёлета сталі «Космас», «Медыцына», «Інтэлектуальныя тэхналогіі», «Экалогія», «Смак навукі» і «Лабараторыя».


Пляцоўка «Космас» зацікавіла наведвальнікаў серыяй лекцый пра касмічныя аб’екты, іх даследаванне, тэлескопы і спадарожнікі. Таксама тут кожны ахвочы змог адкрыць у сабе інжынера і сабраць уласны касмічны спадарожнік.

На пляцоўцы «Медыцына» пагаварылі пра стаматалогію, хваробы крыві, стварэнне вакцын і лекаў.

Вялікую цікавасць у тысяч гасцей выклікалі і іншыя пляцоўкі фестывалю. У рамках Фестывалю навукі прайшла і выстава-конкурс «100 інавацый маладых вучоных», на якой былі прадстаўлены актуальныя распрацоўкі маладых вучоных у шасці напрамках. Падчас мерапрыемства камісія вызначыла і ўзнагародзіла самыя перспектыўныя праекты.

Але мабыць найбольшую цікавасць пляцоўкі фестывалю выклікалі ў юных наведвальнікаў, якія прыйшлі сюды са сваімі бацькамі, бабулямі і дзядулямі.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара