You are here

Апора будзе моцнай


У сталіцы цяпер актыўна рамантуюцца пуцеправоды. Адзін з іх — на вуліцы Ваўпшасава, ён ідзе над чыгункай, вядзецца яго капітальны рамонт з мадэрнізацыяй.


Яўген Цітоў, электраманцёр мостабудаўнічага ўпраўлення № 6 прадпрыемства «Мастабуд», працуе на гэтым аб’екце ў прамым сэнсе на вышыні: ён займаецца арміраваннем узмацнення стойкі апоры пуцеправода. Дарэчы, Яўген асвоіў яшчэ адну спецыяльнасць — бетоншчыка, і яго ўменні запатрабаваныя.

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА