You are here

У Мінску з’явілася яшчэ адна «афганская» алея


11 кастрычніка ў сталічным скверы «Старасцінская слабада» адбылася закладка алеі ў гонар 35-годдзя ўтварэння Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане».


У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за сто воінаў-інтэрнацыяналістаў, сваякоў загінуўшых у Афганістане воінаў, навучэнцаў навучальных устаноў Мінска, ветэранаў.

Было высаджана 35 дрэў: 25 ліп і 10 елак.

Старшыня МГАВВА «Памяць» ГА «БСВВА» воін-інтэрнацыяналіст палкоўнік Уладзімір Шокаў

Воінамі-інтэрнацыяналістамі да сённяшняга дня было закладзена ўжо пяць алей:

  • алея Ветэранаў з 25 рабін у гонар 25-годдзя адкрыцця Помніка воінамі-інтэрнацыяналістамі;
  • алея Моладзі з 16 клёнаў, якая сімвалізуе пераемнасць пакаленняў;
  • алея Дружбы з 40 ліп сумесна з ваеннымі аташэ і замежнымі студэнтамі;
  • алея ў гонар 30-годдзя міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з 10 ліп;
  • алея ў гонар 35-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана з 35 ліп.

У арганізацыі пасадкі дрэў вялікую дапамогу аказалі спецыялісты унітарнага прадпрыемства «Зелянбуд Цэнтральнага раёна г. Мінска».

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара