Рэлігійнае і абрадавае свята «Пакровы» связана у беларусаў з заканчэннем восеньскага цыкла гаспадарчых клопатаў і завяршэннем пары збору ўраджаю. Пра свята казалі : «Прыйшлі Пакровы, да зімы гатовы».
У грамадскім жыцці ў гэты час пачыналася пара вяселляў, таму пасляпакроўскі перыяд невыпадкова называлі «Вялікай вясельніцай». Сцвярджалася, што да Пакроваў усё павінна быць звезена з поля, а хлопец вымушаны быў ажаніцца. Вось і пайшлі Строчыцкія сваты па хатах, дзе жывуць дзяўчаты на выданні. Паўсяла прайшлі, пакуль не знайшлі працавітую прыгажуню.Заручыны атрымаліся знатнымі — па размаху гульбы і вясялосці прысутных.Карагоды, танцы, гульні і чарка са шкваркай — добрыя прыкметы някепскага жыцця жаніха і нявесты.
Аляксандр ГРЫГОР’ЕЎ
фота аўтара